Камандарм 2-га рангуКамандарм 2-га рангу — персанальнае воінскае званне вышэйшага каманднага і начальніцкага складу ў РСЧА. Назва воінскага звання ўтворана ад скарачэння назвы воінскай пасады «камандуючы арміяй» з даданнем рангу. Вышэй за званне камкор, ніжэй за званне камандарма 1-га рангу. ГісторыяУведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.10.1935 «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА». Фактычна скасавана з увядзеннем генеральскіх званняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 07.05.1940 «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі» і наступным прысваеннем усім военачальнікам, якія мелі званне камандарма 2-га рангу, генеральскіх званняў Пастановай СНК СССР ад 04.06.1940.
Парадак прысваення і пазбаўлення званняДля ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвойваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР. Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР. Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР. Знакі адрозненняЗнакі адрознення камандарма 2-га рангу — чатыры ромбы ў пятліцах і чатыры кроквы (шэўроны) на рукавах[2] і іншыя.
ПрысваенніПры ўвядзенні гэтага воінскага звання ў 1935 годзе яно было прысвоена 10 ваенным камандзірам і начальнікам. Праз тры гады ўсе яны былі расстраляныя. У канцы 1930-х гадоў у сувязі з ростам колькасці фарміраванняў РСЧА вырасла і колькасць камандармаў 2-га рангу (21 чалавек да чэрвеня 1940 года). Пры ўвядзенні генеральскіх званняў у 1940 годзе большасць камандармаў 2-га рангу (12 чалавек) атрымала званні генерал-лейтэнантаў, некаторыя — і больш высокія званні (7 — генерал-палкоўнікі і 2 — генералы арміі). ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia