Каміла Лэкберг
Каміла Лэкберг (шведск.: Camilla Läckberg, нар. 30 жніўня 1974) — шведская пісьменніца. Яе кнігі перакладзены больш, чым на 30 моў. Паводле твораў зняты шведскі тэлесерыял. БіяграфіяНарадзілася 30 жніўня 1974 года ў невялікім партовым гарадку Ф’ельбака, Швецыя. Рана пачала захапляцца літаратурай. У дзяцінстве спрабавала ствараць казкі, пераказваць іх. Вывучала ў Гётэбаргскім універсітэце эканоміку і маркетынг і прапрацавала некалькі гадоў у Стакгольме ў гэтай галіне. Пасля заканчэння курсаў па напісанні дэтэктываў, у свет выходзіць першы раман «Ледзяная прынцэса», выдадзены ў 2002 годзе. Праз тры гады — «Прапаведнік». З’явілася серыя трылераў пра маладую пісьменніцу Эрыку Фальк і паліцыянта Патрыка Хэдстрэма. Акрамя дэтэктываў, Каміла Лэкберг з’яўляецца аўтарам дзвюх кулінарных кніг, напісаных у суаўтарстве з вядомым кухарам Хрысціянам Хельбергам і серыі дзіцячых кніг «Супер-Чарлі». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia