Канвелішкі
Канве́лішкі[1] (трансліт.: Kanvieliški, руск.: Конвелишки) — аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Канвелішскага сельсавета. Насельніцтва 425 чал. (2014). Знаходзяцца за 21 км на паўночны ўсход ад Воранава, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі. НазваУ балцка-літоўскім іменніку вядомыя асновы Kan-, Vel-, з якіх двухасноўнае імя Kanvelas. Аснова Vel- на першай пазіцыі ў імені Velbutas, ад якога Вельбутова. ГісторыяУпершыню згадваюцца ў другой пал. XVII ст. як маёнтак Калвелішкі, уладанне Пражмоўскіх. Мясцовасць уваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Маёнтак уключаў двор, вёску Калвелішкі і мястэчка Смолінск (пазней Канвалішкі, назва захавалася да XX ст.). Цягам XVIII ст. Канвелішкі знаходзіліся ва ўладанні Храптовічаў. У 1786 мясцовасць перайшла да Францішка і Мікалая Янкоўскіх. У канцы XVIII ст. каля двара збудавалі капліцу. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Канвелішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзевяніскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1808 Янкоўскія збудавалі ў мястэчку драўляны касцёл Св. Мікалая. Каля 1850 Канвелішкі сталі ўласнасцю Умястоўскіх. У 1880-я ў мястэчку дзейнічаў яўрэйскі малітоўны дом, працавалі 4 крамы, карчма і бровар. ![]() У 1920 Канвелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзевянішкаўскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1921 у мястэчку было 39 двароў, у вёсцы — 25 двароў. У 1939 Канвелішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Воранаўскага раёна. У паваенны час мястэчка і вёска злучыліся. Станам на 1971 у Канвелішках было 55 двароў, на 1997 — 145 двароў. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Канвелішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта. ЭканомікаДапаможны цэх вырабу абутку. Славутасці![]()
Страчаная спадчына![]()
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia