Канстанцін Іванавіч Марусічэнка
Канстанцін Іванавіч Марусічэнка (9 мая 1917 — 1 жніўня 1989, Мінск) — ваенны дзеяч, генерал-маёр авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), дзяржаўны дзеяч БіяграфіяУ жніўні 1936 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Служыў пілотам у 16-й цяжкабамбавальнай авіяцыйнай брыгадзе з лістапада 1937 года. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За гады вайны браў удзел у бітве за Маскву, Харкаўскай бітве, Сталінградскай бітве, у Смаленскай, Гомельска-Рэчыцкай, Беларускай, Прыбалтыйскай, Усходне-Прускай, Берлінскай наступальных аперацыях. У 1961 годзе скончыў акадэмію Генеральнага штаба УС СССР. Жыў і працаваў у Мінску. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання. Быў дэлегатам XXII з’езда Камуністычнай партыі Беларусі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia