Канфігурацыя (астраномія)![]() Канфігурацыя — характэрнае ўзаемнае становішча Сонца, планет, іншых нябесных целаў Сонечнай сістэмы на нябеснай сферы. Канфігурацыя планетКанфігурацыя ніжніх планетУ ніжніх планет [1] і іншых нябесных целаў, чые арбіты размешчаны ўнутры зямной арбіты, адрозніваюць:
Паблізу верхняга злучэння ніжнія планеты недаступныя для назірання, бо знаходзяцца за Сонцам, хаваючыся ў яго промнях. Непасрэдна перад ніжнім злучэннем і пасля яго ніжнія планеты бачныя ў выглядзе вузкага сярпа. Падчас ніжняга злучэння магчыма праходжанне Меркурыя або Венеры па дыску Сонца, аднак з-за адноснага нахілу планетарных арбіт фактычнае праходжанне адбываецца досыць рэдка, звычайна пры ніжнім злучэнні ніжняя планета знаходзіцца вышэй або ніжэй Сонца па экліптычнай шыраце. У элангацыях ніжнія планеты маюць выгляд светлай паўдыска. Канфігурацыя верхніх планет і МесяцаУ Месяца, верхніх планет [2], а таксама іншых целаў Сонечнай сістэмы, чыя арбіта ляжыць цалкам па-за зямной арбіты, адрозніваюць:
Часам вылучаюць таксама паўквадратуры, калі вугал паміж планетай (Месяцам) і Сонцам складае 45°, і паўтарачныя квадратуры (135°). Для ніжніх планет магчымыя толькі паўквадратуры, але рэальна такая канфігурацыя ўзнікае толькі ў Венеры (паблізу найбольшай усходняй ці найбольшай заходняй элангацыі, якія могуць дасягаць 48°), а таксама ў астэроідаў, якія рухаюцца паміж арбітамі Зямлі і Венеры. Калі Зямля знаходзіцца паміж планетай і Сонцам, то такая канфігурацыя называецца процістаяннем. Гэта канфігурацыя найбольш спрыяльная для назіранняў за планетай, таму што ў гэты час планета знаходзіцца найбліжэй да Зямлі, павернута да яе сваім асветленым паўшар’ем і, знаходзячыся на небе ў процілеглым Сонцу месцы, бывае ў верхняй кульмінацыі каля поўначы. У злучэнні планета найбольш аддалена ад Зямлі і не назіраецца, таму што губляецца ў промнях Сонца. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia