Капліца Святога Антонія (Прошкава)
Капліца Святога Антонія — каталіцкі храм у Беларусі, у вёсцы Прошкава Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі, на могілках. Помнік народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва. Адноўлена ў канцы XX ст. Архітэктура![]() Прамавугольны ў плане зруб з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Двухсхільны гонтавы дах пераходзіць над апсідай у вальмавы гранёны. Над трохвугольным франтонам фасада ўзвышаецца двух’ярусная чатырохгранная вежа-званіца пад шатровым пакрыццём. Уваход праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Унутры зала перакрыта плоскай столлю. Над уваходам на ўсю шырыню храма балкон хораў, падтрыманы двума слупамі. Цэнтральны і бакавыя алтары выкананы ў тэхніцы стука пад шэры штучны мармур. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia