Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Задарожжа)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у Задарожжы[1] Глыбоцкага раёна, узведзены ў 1910. Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гісторыя![]() У 1902 згарэў стары драўляны касцёл, пасля чаго пачолася будаўніцтва новага мураванага, завершанае ў 1910. Святыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч. АрхітэктураПомнік архітэктуры неаготыкі. Магутная 3-нефавая базіліка з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад фланкуюць 2-ярусныя 4-гранныя вежы са шпілямі. Сцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках высокіх стральчатых аконных праёмаў. У інтэр'еры — стральчатыя скляпенні, над уходам — хоры. Вакол касцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і вуглавой 2-яруснай шатровай званіцай[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia