Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Празарокі)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм, знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі Празарокі (Глыбоцкі раён). Помнік архітэктуры неараманскага стылю. ГісторыяПершы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1698 г. па фундацыі полацкага падкаморыя Ю. Шчыта. Пры ім меўся кляштар францысканцаў. У пачатку 18 ст. кляштарны комплекс згарэў. У 1721 г. на яго месцы смаленскі падхаружы Павел Корсак фундаваў новы касцёл і кляштар, скасаваны ў 1832 г. Чарговы пажар 14 жніўня 1892 г. зноў знішчыў кляштар. У лістападзе таго ж года парафіяне атрымалі дазвол віленскага губернатара на аднаўленне плябаніі і будаўніцтва часовага малітоўнага памяшкання, а ў 1896 г. — на будаўніцтва новага касцёла. Касцёл пабудаваны ў 1899—1907 гг. з цэглы. Закрыты ў 1950 г., зноў адкрыты 29 чэрвеня 1989 г. АрхітэктураКасцёл уяўляе сабой трохнефавы базілікальны храм з пяціграннай апсідай і трохграннымі нізкімі сакрысціямі па яе баках. Накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Вось сіметрыі дзвюхвежавага фасада вылучана ўваходным праёмам і акном-трыфорумам над ім. Карнізныя паясы расчляняюць плоскасць фасада і вежаў на ярусы. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны два ярусамі арачных аконных праёмаў. Цокальны мае бутавую муроўку. У інтэр'еры плоская столь размалявана ілюзорнымі кесонамі, над уваходам хоры. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia