Касцёл Святога Іасафата Кунцэвіча (Канстанцінава)
Касцёл Святога Іасафата Кунцэвіча — мураваны каталіцкі храм у в. Канстанцінаве Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяПабудаваны ў 1993—1995 гадах з цэглы на месцы касцёла, зруйнаванага 2 ліпеня 1962 года. 21 лістапада 1995 года кардынал Казімір Свёнтак асвяціў касцёл пад тытулам святога Іасафата Кунцэвіча. Часткова захавалася старая званіца. АрхітэктураВырашаны двумя прамавугольнымі ў плане пад двухсхільнымі дахамі аб’ёмамі малітоўнай залы і апсіды, да якой дабудавана сакрысція. Галоўны і тыльны фасады завершаны васьміграннымі шатровымі драўлянымі барабанамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і лучковымі ўваходнымі праёмамі ў ліштвах, крапаваны вуглавымі пілястрамі. Перад касцёлам захавалася званіца 19 ст. Васьміграннае трох’яруснае збудаванне пад шатровым пакрыццём. Першыя два ярусы мураваныя глухія, трэці драўляны, адкрыты прамавугольнымі прасветамі[1]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia