Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса (Падсвілле)
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Гісторыя![]() Першы, драўляны, касцёл у Падсвіллі быў пабудаваны ў 1930 годзе. Святую Імшу адпраўляў прыязджаючы сюды ксёндз Міхал Бобрык з Бабрушчыны. У 1937 годзе ў Падсвіллі была ўтворана парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Душпастырам у той час быў ксёндз Сладзінскі, а з 1940 года тут працаваў ксёндз Макрэцкі. У 1946 годзе касцёл закрылі і зрабілі з яго спачатку клуб, пасля — збожжасховішча, а потым — склад для ільнофабрыкі. У 1984 годзе касцёл быў зруйнаваны ўшчэнт. У пачатку 1990-х гадоў вернікі збіраліся ў дзіцячым садку. Калі месца стала мала, была набыта былая крама і перароблена ў капліцу. У 2000 годзе пачалося будаўніцтва касцёла. У 2004 годзе новую святыню накрылі дахам і ў ёй пачаліся ўнутраныя работы. 30 ліпеня 2011 года адбылося асвячэнне святыні.
Галерэя
Гл. таксамаЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia