Капліца Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Гродна)
Капліца Святых Апосталаў Пятра і Паўла — каталіцкая капліца ў Гродне. Размешчана ў занёманскай частцы горада, па вуліцы Рэпіна, 2. Помнік архітэктуры класіцызму. Гісторыя![]() Была пабудавана ў 1818—1821 гг. з цэглы пры сядзібна-паркавай рэзідэнцыі маёнтка Аўгустова, пажалаванага імператрыцай Кацярынай II у 1797 г. генералу ад інфантэрыі графу Маўрыкію Пятровічу дэ Ласі за яго заслугі ў руска-турэцкай вайне, па фундацыі графа Кароля Медэма, душапрыказчыка і прыяцеля графа[1]. З’яўлялася фамільным маўзалеем-пахавальняй, была прыпісана да касцёла Маці Божай Анёльскай францысканскага кляштара ў Гродне. Па ідэі фундатара капліца павінна была нагадваць сабор св. Пятра ў Рыме. Зруйнавана разам з сядзібай у час Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе. Пры савецкай уладзе капліца была закрыта і разрабавана. У сярэдзіне 1990-х гадоў гродзенскія айцы францысканцы пачалі аднаўляць капліцу. У адноўленай капліцы пачалі адпраўляць святую імшу, аднак у хуткім часе тут з’явіўся грыбок і службы перанеслі у часовую капліцу. Адноўлена ў 1996—1998 гг. паводле праекта, распрацаванага архітэктурна-канструктарскім бюро С. Шайко. Увосень 1997 года ў якасці часовай капліцы было рэканструявана былое сховішча будаўнічых матэрыялаў побач з капліцай. У 2006 годзе быў атрыманы дазвол на будаўніцтва касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці[2], якое было скончана ў 2019 годзе[3]. ТворчасцьПомнік архітэктуры класіцызму. Цэнтрычнае квадратнае ў плане збудаванне, накрытае паўсферычным купалам з ліхтаром з крыжам. Па перыметры кубападобны аб’ём акаймаваны дарычным (трыгліфным з метопамі) фрызам і карнізам на дэнтыкулах. Метопы запаўняліся ўтопленым у рошчыну рознакаляровым шчэбнем, што стварала маляўнічы пояс на фоне белай тынкоўкі сцен. Прамавугольны ўваходны партал размешчаны ў нішы, фланкіраванай дзвюма калонамі; па баках паўкруглыя люкарны. Зала капліцы (першапачаткова мела форму ратонды) перакрыта сферычным купалам, сцены крапаваны нішамі-экседрамі, прасценкі — канелюраванымі пілястрамі. У алтары быў размешчаны абраз «Маці Божая», па баках якога стаялі скульптуры святых апосталаў Пятра і Паўла ў поўны рост. Пад капліцай крыпта, у якой былі пахаванні рода Ласі. Капліца акаймавана мураванай агароджай з брамай-званіцай (2-ярусная з лучковым праездам і прамавугольнымі прасветамі яруса-звона). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia