Капліца ў імя свяшчэннамучаніка Макарыя Кіеўскага (Скрыгалаў)
Капліца ў імя свяшчэннамучаніка Макарыя Кіеўскага — мураваная праваслаўная капліца ў аграгарадку Скрыгалаве Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяІніцыятыва па ўшанаванні памяці кіеўскага мітрапаліта Макарыя належыць колішняму настаяцелю Скрыгалаўскай царквы Васілю Завітневічу, які ў 1897 годзе на месцы яго забойства — высокім беразе Прыпяці — паставіў абеліск з памятнай шыльдай і абразом пакутніка[1]. Унук Васіля Завітневіча, айцец Іаан Пашын, распачаў будоўлю цаглянай капліцы імя Макарыя Кіеўскага побач з царквой. Яе асвячэнне адбылося 1 траўня 1905 года. У капліцы захоўваліся прывезеная з Кіева айцом Іаанам старажытная ікона і часцінка мошчаў Макарыя[2][3]. За савецкім часам капліца была закінута. Пасля рэстаўрацыі ў 1990-х гадах над будынкам узвялі новы купал. Штогод 14 траўня ў капліцы адбываюцца ўрачыстыя богаслужэнні, пасля чаго ладзіцца хрэсны ход да помніка мітрапаліту. АрхітэктураПабудова выканана ў формах маскоўскай царкоўнай архітэктуры XVII стагоддзя, паводле кампазіцыі і вобліка нагадвае Гомельскую капліцу-пахальню Паскевічаў. Камернае цэнтральнае крыжовае ў плане збудаванне, завершанае гранёным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. У аснове архітэктурнага вобраза — форма кілепадобнай аркі і какошніка, якімі вырашаны арачны ўваходны партал і франтоны васьмерыка ў аснаванні шатра. Архітэктурная пластыка дасягаецца высакаякаснай мастацкай цаглянай муроўкай. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia