Саратаўскі акадэмічны тэатр оперы і балета
Саратаўскі акадэмічны тэатр оперы і балета — тэатр оперы і балета горада Саратава, заснаваны ў 1875 годзе. ГісторыяУ 1860 годзе ў Саратаве пабудавалі летні тэатр, які стаў гастрольнай пляцоўкай для заезджых труп і знакамітых выканаўцаў. Тут у 1875 годзе прайшлі выступы першай рускай опернай трупы пад кіраўніцтвам вядомага тэатральнага дзеяча Расіі, акцёра і антрэпрэнёра Пятра Мядзведзева. Аснову рэпертуару складалі творы рускіх кампазітараў: «Жыццё за цара» і «Руслан і Людміла» М. І. Глінкі, «Русалка» А. С. Даргамыжскага, «Рагнеда» А. Н. Сярова, «Аскольдава магіла» А. Н. Вярстоўскага. У 1887 годзе трупу ўзначаліў дырыжор Расіі Іван Паліцын. За дырыжорскім пультам у розны час стаялі бліскучыя дырыжоры Расіі А. Пазоўскі, А Паўлаў-Арбенін, В. Сук. Першая прафесійная балетная трупа была створана ў 1928 годзе. З тэатрам звязана творчасць беларускай актрысы Соф’і Друкер. |
Portal di Ensiklopedia Dunia