Карла Барамеа
![]() Карла Барамеа, або Карл Барамей (італ.: Carlo Borromeo, лац.: Carolus Borromeus; 2 кастрычніка 1538, Арона, П’емонт — 3 лістапада 1584, Мілан) — кардынал і святы каталіцкай царквы. Адзін з самых выдатных дзеячаў Контррэфармацыі, ініцыятар рэформы манаскіх ордэнаў. Жыццё і дзейнасцьКарла Барамеа нарадзіўся 2 кастрычніка 1538 года ў радавым замку ў Ароне пры возеры Лага-Маджорэ[5]; паходзіў з італьянскага дваранскага роду Барамеа і, як і кардынал Альтэмпс, быў пляменнікам Папы Пія IV. З 1554 вывучаў права ў Павіі. Быў закліканы ў Рым Піем IV. У 1560 стаў кардыналам, у 1563 — архібіскупам міланскім. Актыўна ажыцяўляў пастановы Трыдэнцкага сабору, у тым ліку браў удзел у распрацоўцы новага катэхізіса. Высока шанаваў багаслоўскія трактаты Луіса дэ Гранады, хадатайнічаў перад Папам пра іх апраўданне (яны былі ўнесены ў Індэкс забароненых кніг, 1559). Удзельнічаючы ў рэформе ордэнаў і кляштароў і барацьбе за маральнае абнаўленне царквы, дамагаўся строгай дысцыпліны, што прывяло да незадавальнення шэрагу клірыкаў (ордэн гуміліятаў) і замаху на яго ў 1569. Падчас эпідэміі чумы 1575—1578 клапаціўся аб тых, хто паміраў і здзяйсняў абрады над памерлымі. У 1578 годзе заснаваў ордэн аблатаў Св. Амвросія. Прыняў актыўны ўдзел у распрацоўцы набажэнскіх кніг амврасіянскага абраду. Змагаўся з пратэстанцтвам у Швейцарыі. Карла Барамеа быў таксама заступнікам кампазітара Палестрыны. У 1602 быў беатыфікаваны, у 1610 — кананізаваны. Гэта адзіны кардынал-пляменнік, прылічаны да ліку святых (калі не лічыць Ансельма з Лукі, які жыў у XI стагоддзі). Выява ў мастацтвеСв. Карла Барамеа малявалі смуглым мужчынам арыстакратычнай знешнасці ў кардынальскім аблачэнні. Яго атрыбутамі былі распяцце, чэрап, вяроўка грэшніка, які каецца, і пацір. Гіганцкая статуя святога ўзведзена па загаду яго брата, кардынала Федэрыка Барамеа у г. Арона (Навара). Працы — па малюнку Джавані Батысты Крэспі, — былі скончаны ў 1698. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia