Карл Вільгельм Райнмут
Карл Вільгельм Рэйнмут (ням.: Karl Wilhelm Reinmuth, 4 красавіка 1892 года, Гейдэльберг — 6 мая 1979 года) — нямецкі астраном. Адкрыў 395 астэроідаў, 2 каметы. У яго гонар названы астэроід (1111) Рэйнмуція, адкрыты ім у 1927 годзе. Астэроід (909) Ула, адкрыты ў 1919 годзе, Карл Рэйнмут назваў у гонар Урсулы Арэнс, дачкі сяброў вучонага, якія аказвалі матэрыяльную дапамогу абсерваторыі Кёнігштуль, дзе ён працаваў. У гонар гэтай сям’і названы таксама астэроід (950) Арэнса, адкрыты ў 1921 годзе. Астэроід (954) Лі і (955) Альстэда, адкрытыя ў 1921 годзе, астраном назваў у гонар сваёй жонкі ліны Альстэды Рэйнмут, а астэроід (956) Эліза, адкрыты ў тым жа годзе, назваў у гонар сваёй маці. Астэроід (979) Ільсева названы ў гонар Ільзы Вальдорф, знаёмай Рэйнмута. Астэроід (1297) Кадэя названы ў гонар сваякоў з боку жонкі брата Карла Рэйнмута, прафесара Э. Рэйнмута. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia