Карл Фёдаравіч Толь
Карл Фёдаравіч Толь[4] (руск.: Карл Фёдорович Толь, ням.: Karl Wilhelm von Toll; 19 красавіка 1777, Рэвель ці Кескверэ[d], Martna parish[d][1][2][…] — 5 мая 1842, Санкт-Пецярбург) — рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, граф (1829), генерал ад інфантэрыі (1826), генерал-ад’ютант (1823). БіяграфіяНарадзіўся ў мызе Кескверэ[4] (Гапсальскі павет, Эстляндская губерня Расійскай імперыі). У 1796 годзе скончыў Імператарскі сухапутны шляхецкі кадэцкі корпус і ў званні паручніка залічаны ў Світу Яго Імператарскай Вялікасці, дзе займаўся падрыхтоўкай чарцяжоў і папер для імператара. У чэрвені 1798 года быў камандзіраваны на турэцкую мяжу для складання тапаграфічнага апісання Ачакаўскага стэпу[5]. У 1799 годзе прымаў удзел у Італьянскім і Швейцарскім паходах Суворава. Удзельнік Руска-аўстра-французскай вайны 1805 года, у час якой кіраваў канцылярыяй дзяжурнага генерала. У час Руска-турэцкай вайны 1806—1812 гадоў прымаў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Малдавіі, Валахіі, пры Журжы, Ізмаіле, Браілаве. У чэрвені 1809 года К. Ф. Толь прызначаны камандзірам 20-га егерскага палка, у ліпені 1810 года пераведзены ў Світу Яго Імператарскай Вялікасці[5]. У Айчынную вайну 1812 года быў прыкамандзіраваны да 1-й Заходняй арміі і прызначаны на пасаду генерал-кватэрмайстара. Прымаў удзел у баях пры Астроўне, Віцебску, Смаленску, Красным, Вязме, Малаяраслаўцу, у Барадзінскай бітве. Удзельнік замежных паходаў 1813—1814 гадоў. Прымаў удзел у працы Венскага кангрэса 1515 года. Са снежня 1815 года К. Ф. Толь генерал-кватэрмайстар Генеральнага штаба, з 1824 года — начальнік штаба 1-й арміі. Прымаў удзел у падаўленні паўстання дзекабрыстаў. У час руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў і падаўлення паўстання 1830—1831 гадоў займаў пасаду начальніка штаба арміі (у час штурму Варшавы часова выконваў абавязкі камандуючага). На грамадзянскай службеСа студзеня 1830 года К. Ф. Толь — член Дзяржаўнага савета, З 1833 года — галоўнакіраўнік дэпартамента шляхоў зносін і публічнымі будынкамі. Са студзеня 1832 года з’яўляўся ганаровым членам Імператарскай Ваеннай акадэміі. У 1837 годзе абраны ганаровым членам Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук. Кіраваў камісіяй па збору матэрыялаў аб Айчыннай вайне 1812 года. У 1839 годзе склаў апісанне Барадзінскай бітвы. З красавіка 1833 года — шэф Ніжагародскага пяхотнага палка. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia