Вёска
Кармазіны літ. : Karmazinai
Межавы камень
Кармазіны[ 4] , таксама Карма́зінай [ 5] (літ. : Karmazinai ) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы . Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі .
Прырода
Кармазінскае агаленне
Размешчана ў Дукштаўска-Шыленскіх лясах , на правым беразе Віліі (Нярыса) , каля ўпадзення ў яе Дукшты (Дукшцянкі) . Побач працякае ручай Айрупе . Тэрыторыя ўваходзіць у склад Нярыскага рэгіянальнага парку .
Ля Віліі ляжаць валуны Кулік[ 4] (Cilwik , літ. : Tilvikas ), памеры якога складаюць 1,9 х 2,6 м і які на 0,9 м выступае над вадой, Певень (літ. : Gaidys ) і Сабачка (Sobaczka , літ. : Šunelis ). На беразе Дукшты расце Святы дуб і адкрываюцца Кармазінскае і Дукштаўскае геалагічныя агаленні . Недалёка ад месца ўпадзення Дукшы ў Вілію — перакат .
Гісторыя
Месца заселена з III—VII ст. Раней існавалі тры асобныя хутары: Кармазіны I, II і III. Назва, паводле Канстанціна Тышкевіча , паходзіць ад слова кармазін — «тонкае сукно пунсовага колеру». У ваколіцах вядомае і прозвішча Кармазін. Кармазіны III таксама вядомыя пад назвай Рыбак (польск. : Rybak , 1771).
У час паўстання 1863 года ў мясцовай даліне дзейнічаў паўстанцкі шпіталь.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Кармазіны занялі войскі Германскай імперыі . 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі [ 6] . У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй [ 7] . З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР , у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы , з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі [ 8] . Па Віліі праходзіла польска-літоўская мяжа .
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі . Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе , падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Кармазіны разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве , з 1940 года — у Літоўскай ССР . У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі .
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы .
Насельніцтва
Славутасці
Гарадзішча
Крыніцы
↑ Karmazyny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom III: Haag — Kępy (польск.) . — Warszawa, 1882. — S. 845.
↑ Военно-топографическая карта Российской Империи 1846–1863 гг., созданная под руководством Ф. Ф. Шуберта и П. А. Тучкова . Масштаб: 3 версты на дюйм (1 : 126 000) .
↑ И. И. Гошкевич . Виленская губерния : полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении . — Вильна, 1905.
↑ а б Neris: 2007 metų ekspedicija / Vykintas Vaitkevičius; Klaipėdos universiteto Baltijos regiono istorijos ir archeologijos institutas. — Vilnius: Mintis, [2013]- ISBN 978-5-417-00999-0
↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2 . С. 19.
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2 . С. 20.
↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej . T. I. Województwo wileńskie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
↑ Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ . – Вильна, 1905.
↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie . – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
↑ Karmazinai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija (літ.) ( бел. , T. 2 (K–P). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1968, 67 psl.
↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys) . Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys) . Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys) . Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
Літаратура
Спасылкі
Шаблон:Дукштаўская сянюнія