Карэн Сяробавіч Дземірчан
Карэн Дземірчан (арм.: Կարեն Սերոբի Դեմիրճյան; 17 красавіка 1932, Ерэван — 27 кастрычніка 1999, тамсама) — савецкі і армянскі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1998 годзе стварыў і ўзначаліў Народную партыю Арменіі, якая ў складзе выбарчага блока «Адзінства» перамагла на парламенцкіх выбарах у чэрвені 1999 года, пасля чаго быў абраны старшынём Нацыянальнага сходу Арменіі. БіяграфіяУ 1949—1954 гадах вучыўся ў Ерэванскім політэхнічным інстытуце. Інжынер-механік. У 1954—1955 гадах — інжынер-канструктар у Ленінградскім навукова-даследчыцкім інстытуце. У 1955—1966 гадах працаваў на Ерэванскім электратэхнічным заводзе ад майстра да дырэктара. З 1966 — сакратар, потым першы сакратар Ерэванскага гаркама КП Арменіі. 1972—1974 — сакратар, а ў 1974—1988 — першы сакратар ЦК КП Армянскай ССР. 1988—1991 — Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС. Быў дэпутатам Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў (1979—1989) ад Армянскай ССР[2][3], Вярхоўнага савета Армянскай ССР. Член ЦК КПСС (1976—1989). У 1988 годзе, калі пачаўся «Карабахскі рух» у Арменіі, ЦК КПСС вырашыў вызваліць Карэна Дземірчана ад пасады, спасылаючыся на «дрэннае здароўе». Пасля абвяшчэння незалежнасці Армянскай рэспублікі Дземірчан у 1991—1999 гадах быў генеральным дырэктарам і старшынём савета ЗАТ «Армэлектрамашына» — аднаго з найбуйнейшых заводаў Арменіі. У 1998 годзе быў кандыдатам у прэзідэнты Арменіі. З красавіка 1999 года — старшыня блока «Адзінства». 30 мая 1999 года абраны дэпутатам парламента, а з 10 чэрвеня 1999 года — спікер парламента Арменіі. Старшыня-заснавальнік Народнай партыі. 27 кастрычніка 1999 года ў час тэрарыстычнага акта ў будынку парламента Арменіі быў забіты разам з прэм’ер-міністрам Арменіі Вазгенам Саркісянам. Пахаваны ў пантэоне парка імя Камітаса. Узнагароды
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia