Кастусь Шавель
Кастусь (Канстанцін Міхайлавіч) Ша́вель[3] (5 чэрвеня 1912—19 жніўня 1987) — савецкі і беларускі паэт. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Кухцічы (зараз ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Кухціцкую пачатковую школу[4]. З 1928 года вучыўся ў Мінскім педагагічным тэхнікуме імя У. Ігнатоўскага[4]. У 1938 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Негарэльскай сярэдняй школе[5]. У 1942—1943 гадах на пасадзе дырэктара Сямёнавіцкай сямігадовай школы[4]. У 1943—1944 гадах К. Шавель сувязны партызанскага атрада імя С. Лазо, распаўсюджваў лістоўкі, перадаваў паперу для газет[4]. У 1944 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Пасля быў арыштаваны за калабарацыянізм і пакараны дзясяццю гадамі зняволення[4]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ў 1944—1945 гадах[4]. З 1956 года працаваў бухгалтарам у калгасе імя Ільіча (у вёсцы Лоша[4]). З 1969 года жыў у вёсцы Кухцічы, працаваў у калгасе[4]. Памёр Кастусь Шавель 19 жніўня 1987 года. Пахаваны ў вёсцы Кухцічы[4]. ТворчасцьДрукавацца пачаў у 1927 годзе ў часопісе «Беларускі піянер». У творчасці Кастуся Шавеля адлюстраваны тэмы любві да Бацькаўшчыны, кахання, сувязі з прыродай. Аўтар кніг паэзіі «Мой кут салаўіны» (1967), «Музыка нівы» (1977), «Пахне бяроста» (1978), «Цалуйце хлеб» (1981), «Асеннія пракосы» (1983), «Край мой там, дзе Нёман льецца» (1994). Выданні
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia