Касцёл Маці Божай Анёльскай (Падвялікае)

Славутасць
Касцёл Маці Божай Анёльскай
53°18′00″ пн. ш. 25°09′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Будаўніцтва 19901991 гады
Глобус Беларусі globustut.by/podvelikoe/…
Map

Касцёл Маці Божай Анёльскай — рымска-каталіцкі дрэўляны храм у вёсцы Падвялікае Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Парафія створана ў 1990 годзе, касцёл быў пабудаваны i асвечаны ў 1991 годзе.

Архітэктура

Развітую падоўжную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храма фарміруюць прамавугольныя ў плане зрубы папярочнага трансепта, працяглага нефа, крылаў трансепта і апсіды. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзены двух’ярусны васьмігранны шатровы барабан. Шатровай сігнатуркай завершана сяродкрыжжа двухсхільных дахаў. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі.

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya