Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Наваельня)

Каталіцкі храм
Касцёл Сэрца Ісуса
53°27′36″ пн. ш. 25°34′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у п. Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса быў пабудаваны ў 1936 годзе. Ёсць звесткі, што касцёл быў перавезены ў Наваельню ў 1936 годзе з вёскі Ненадавічы (зараз в. Рандзілаўшчына), у якой ён быў пабудаваны ў 1912 г.

У 1957 годзе касцёл быў закрыты і перабудаваны пад кінатэатр.

Будынак быў вернуты каталіцкім вернікам у 1994 годзе. У 2000 годзе касцёл быў адбудаваны і нанава кансэкраваны 15 ліпеня 2000 года[1].

Архітэктура

Напачатку гэта быў драўляны каталіцкі храм. У 1990-х пры адбудове драўляныя сцены былі заменены на цагляныя.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2021. Праверана 7 кастрычніка 2019.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya