Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Ляхавічы)
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудаваны ў пачатку XXI ст. з цэглы. Часовая драўляная капліца, што стаяла злева ад касцёла, была разабрана ў 2004 годзе. АрхітэктураТрохнефавая двухвежавая базіліка. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёму далучаны бакавы ніжэйшы неф. Фасад фланкіраваны васьміграннымі шатровымі вежамі, вылучаны па цэнтры ўваходным прамавугольным парталам і вялікім арачным аконным праёмам над ім, які асвятляе хоры. Архітэктурны рытм бакавых фасадаў ствараюць арачныя аконныя праёмы і лапаткі ў прасценках. Унутры зала размежавана на тры нефы чатырохграннымі слупамі, перакрыта драўляным стральчатым скляпеннем у цэнтральным нефе і плоскай падшыўной столлю ў бакавых. Над уваходам галерэя хораў з балюстрадным парапетам[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia