Юшкавічы (Баранавіцкі раён)
Ю́шкавічы[1] (трансліт.: Juškavičy, руск.: Юшковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск. ГісторыяУ 1886 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета. Паводле перапісу 1897 годзе ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасны магазін, 5 ветраных млыноў, кузня, карчма. У лістападзе 1905 года адбылося хваляванне мясцовых сялян, якія самавольна секлі памешчыцкі лес. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia