Касцёл Святога Юрыя (Сваятычы)
Касцёл Святога Юрыя — мураваны каталіцкі храм у в. Сваятычы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Касцёл у вёсцы Сваяцічы з’яўляецца архітэктурным помнікам, культурна-гістарычнай каштоўнасцю. Гісторыя![]() Касцёл Святога Юрыя пабудаваны ў 1825 годзе на сродкі ўладальніцы маёнтка ў Сваяцічах графіні С. Чапскай насупраць палаца. Побач з касцёлам размешчана невялікая званіца, пабудаваная ў 19-ым стагоддзі[1]. У 1864 годзе парафія скасавана, касцёл перароблены пад праваслаўную царкву. Каталікі праводзілі службы ў капліцы касцёльнай да 1920 года. Падчас першай Сусветнай вайны будынак касцёла быў спалены. У сярэдзіне 40-х гадоў капліца была зачынена для правядзення службаў савецкай уладай. У 1990 годзе касцёл аддадзены каталікам і пачалося адраджэнне касцёла. АрхітэктураПабудаваны з цэглы паводле праекта польскага архітэктара П. Х. Айгнера. Помнік архітэктуры ампіру[2].
Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia