Касцёл Святога Іосіфа (Ляхавічы)
Касцёл Святога Іосіфа — дзеючы рымска-каталіцкі храм у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() Пабудаваны ў 1907 годзе з цэглы па фундацыі Ю. Рэйтана і намаганнямі ксяндза К. Ваньковіча. Асвячоны ў 1910 г. біскупам Янам Цепляком. У пасляваенны час аб духоўным развіцці вернікаў клапаціўся ксёндз інфулат Вацлаў Пянткоўскі, які прыязджаў у Ляхавічы з суседняй парафіі ў Мядзведзічах. Падчас патаемнай падрыхтоўкі да святарства з 1974 па 1978 год тут працаваў качагарам ксёндз Рышард Юнік, шматгадовы пастыр парафіі ў Рубяжэвічах. У другой палове стагоддзя будынак касцёла быў прыстасаваны і рэканструяваны пад паліклініку. 4 верасня 2019 года біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка нанава здзейсніў асвячэнне касцёла, благаславіў абраз Святой Сям’і і крыж на фасадзе[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры неаготыкі. Манументальнае збудаванне вырашана па тыпу трохнефавай аднавежавай базілікі з паўкруглай апсідай. Гатычную вертыкальную накіраванасць архітэктурнай кампазіцыі надавалі высокая шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) на фасадзе і перспектыўны ўваходны стральчаты партал з акном-ружай над ім. Вертыкальны рытм стваралі ступеньчатыя контрфорсы з вежачкамі-фіяламі і «крабамі» ў завяршэнні ступеньчатых контрфорсаў, высокія вузкія стральчатыя нішы і аконныя праёмы, аркатурныя паясы. Бакавыя працяглыя фасады рытмічна чляніліся высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Унутраная прастора храма размяжоўвалася на тры нефы гранёнымі слупамі, перакрывалася стральчатымі скляпеннямі. У інтэр’еры меўся неагатычны амбон[2]. Святары[3]
Да 1940 года арганістам у касцёле быў Вітольд Віктаравіч Валынец. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia