Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Фаніпаль)
Касцё́л Найсвяце́йшага Сэ́рца Ісу́са — мураваны каталіцкі храм у горадзе Фаніпаль Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Камсамольская, 4а. ГісторыяПарафія існуе з 2000 года, святая імша праводзілася ў кінатэары на працягу двух месяцаў. Затым нечакана кіраўніцтва горада яе забараніла і парафія пераехала ў пусты дом па вул. Камсамольская, 4а (раней будынак належаў Стаўбцоўскаму ДРСУ, але быў спісаны і падлягаў зносу). У студзені 2001 года кіраўніцтва абшчыны, ксендз Уладзіслаў Завальнюк і старшыня касцёльнага камітэта П. А. Жых звярнуліся да ўладаў з просьбай аб выдзяленні ўчастка пад будаўніцтва культурна-хрысціянскага цэнтра, але так не атрымалі згоды ад дзяржынскага райвыканкама. У 2002 годзе на працу ў фаніпальскую парафію быў скіраваны ксёндз Станіслаў Салата, які 5 красавіка 2003 года быў афіцыяльна назначаны пробашчам. 21 ліпеня 2003 года парафія атрымала згоду на будаўніцтва касцёла. Рэлігійная абшчына заключыла пагадненне з праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня архітэктара Базевіча А. Ф.» на падрыхтоўку архітэктурнага праекта будынка касцёла і плябаніі. У чэрвені 2006 года адбылося асвячэнне пляцоўкі пад касцёл. У прысутнасці вернікаў парафіі біскуп Антоній Дзям’янка благаславіў будаўніцтва святыні ў Фаніпалі. У жніўні 2006 года адбылося аб’яднанне парафій Маткі Боскай Шкаплернай ў вёсцы Фрунзэ Дзяржынскага раёна з парафіяй Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Марыі ў Фаніпалі, якія з гэтага часу абслугоўваў ксёндз Станіслаў Салата. Пакуль адбывалася будаўніцтва, святыя Імшы праводзіліся ў вагончыку, які стаяў побач з будовай. У лютым 2009 года ў парафіі з’явіўся новы пробашч — ксендз Сяргей Дабрагост. 20 верасня 2020 года святая Імша ўпершыню цэлебравалася ўнутры касцёла. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia