Касцёл Спаслання Святога Духа (Барысаў)
Касцёл Спаслання Святога Духа — мураваны касцёл у горадзе Барысаве. Знаходзіцца на вуліцы Даўмана, 95. ГісторыяПарафія была арганізавана пры капліцы на Кальварыі, заснаванай у XVIII стагоддзі і адноўленай у 2000 годзе па ініцыятыве ксяндза Юзафа Пятушкі. Парафія знаходзіцца ў новай частцы горада, якая вельмі хутка развіваецца. У 2000 годзе была выдзелена тэрыторыя для будаўніцтва касцёла. У 2006 годзе прыход быў перададзены ў дыяцэзію. У 2007 годзе былі пабудаваны будынкі першай чаргі — гаспадарчая пабудова і капліца, у якой праводзіліся служэнні. У 2013 годзе ў дзень Звеставання Найсвяцейшай панны Марыі ксёндз-біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў тэрыторыю пад будаўніцтва касцёла, а 25 мая 2014 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў вуглавы камень для будаўніцтва[1]. У 2016 годзе былі ўзведзены сцены. З 2019 года служэнні праводзяцца ў будынку касцёла. 14 жніўня 2021 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога[2]. АрхітэктураПраект касцёла задумаў ксёндз Уладзіслаў Лазар, дакументацыю зрабіў інстытут «Барысаўпраект». Пазней пробашч прыхода ксёндз Аляксей Раманчук унёс некаторыя змены ў праект[3]. Пробашчы
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia