Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Рудзенск)
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — мураваны касцёл у г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяСтатут парафіі св. апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенску быў прыняты 27 траўня 2007 года на сходзе мясцовых католікаў, на якім прысутнічала 29 чалавек. 3 чэрвеня 2007 года тагачасны Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка падпісаў і зацвердзіў парафіяльны статут, а 31 студзеня 2008 года парафія была зарэгістравана дзяржавай. Напачатку па запрашэнні мясцовых вернікаў іх супольнасцю духоўна апекаваўся кс. Павел Кручэк, які нёс святарскае служэнне ў суседнім Чэрвені. З 2008 года па 2012 год парафіяне намагаліся атрымаць пляцоўку пад пабудову святыні, і ўвесь гэты час маліліся, дзе прыходзілася. Нарэшце, 2 траўня 2013 года дзяржаўныя органы выдзелілі пляцоўку для будаўніцтва касцёла, на месцы былога помніка Леніна. 14 верасня 2013 года ў свята Ўзвышэння Святога Крыжа, на месцы будаўніцтва быў усталяваны крыж і адбылося благаслаўленне будпляцоўкі, на якой з’явілася часовая капліца, што размясцілася ў вагончыку. Да канца 2013 года тут ужо былі закладзены фундаменты будучай святыні. Паступова былі падведзены вада і электрычнасць, узведзены сцены, а праз 2 гады ад пачатку будаўніцтва пастаўлены дах. У 2016—2017 гадах да будынку касцёла было падведзена цэнтральнае ацяпленне, былі атынкаваны і пафарбаваны сцены ўсярэдзіне будынка, устаноўлены вокны і дзверы, узнесены крыж на вежы[1]. 30 верасня 2018 года адбылося асвячэнне касцёла, якое здзейсніў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі[2]. Пробашчы
Галерэя
ЗноскіСпасылкі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia