Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Ілья)
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — помнік архітэктуры неараманскага стылю. Пабудаваны ў цэнтры вёскі Ілья (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці) у пачатку XX ст. з цэглы і вапнавых блокаў. Архітэктура![]() Да асноўнага прамавугольнага ў плане накрытага двухсхільным дахам аб'ёму далучаны нізкая паўкруглая апсіда і кубападобнае крыло трансепта з боку паўднёва-ўсходняга фасада. Галоўны фасад расчлянёны двухступеньчатымі контрфорсамі на 3 часткі, у цэнтры — галоўны ўваход, вырашаны арачным праёмам з парталам і аркатурным абрамленнем. Фасад завершаны двухгранным шчытом, у тымпане якога 3 арачныя нішы і люкарна, аб'яднаныя аркай. Бакавыя метровай таўшчыні сцены рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках. Архітэктурны дэкор (ліштвы праёмаў, карніз, русты) выкананы цаглянай муроўкай. У інтэр'еры зала касцёла была перакрыта скляпеннем (не захавалася), у крыле трансепта крыжовае скляпенне. У канцы 1990-х г. надбудавана драўляная вежа. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia