Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Касцяневічы)
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў в. Касцяневічы Вілейскага раёна. АрхітэктураПрамавугольны ў плане будынак накрыты высокім двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Сцены апрацаваныя плоскімі пілястрамі. Галоўны фасад завершаны атыкавым франтонам складанай формы з паўцыркульным аконным праёмам. Франтон упрыгожаны валютамі, пілястрамі, шматслаёвым карнізам. Уваходны партал і аконныя праёмы лучковыя. Да ўсходняга фасада далучаная прыбудова, накрытая стромкім двухсхільным дахам з атыкавым барочным франтонам над уваходам. Інтэр'ер![]() Унутраная прастора перакрытая каробчатай столлю. Падлога выкладзеная каляровай мазаікай. Сцены аздобленыя двухслаёвымі пілястрамі. Алтар сіметрычнай кампазіцыі з вялікай паўцыркульнай нішай у цэнтры, аздоблены шасцю паўкруглымі калонамі з іанічнымі капітэлямі, якія падтрымліваюць шматслойны карніз. Паміж калонамі гіпсавая пафарбаваная скульптура. На невысокія драўляныя хоры вядзе бакавая лесвіца. АховаЗанесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. У мастацтве![]() У 2013 годзе Белпошта выпусціла паштовую картку з арыгінальнай маркай, на якой знаходзіцца касцёл у Касцяневічах. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia