Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Альковічы)
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у цэнтры в. Альковічы (Вілейскі раён). Пабудаваны ў 1900—1905 гадах каля старага драўлянага касцела. Помнік архітэктуры неаготыкі. Архітэктура![]() Касцёл уяўляе сабой трохнефны аднавежавы храм сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі з трохграннай высокай апсідай, да якой прымыкаюць невысокія сакрысціі. Апсіда і бакавыя фасады па вуглах умацаваныя ступеньчатымі контрфорсамі. Вежа шмат’ярусная (завяршэнне не захавалася). Ніжні ярус вылучаны стральчатым парталам галоўнага ўваходу з вімпергам, над якім вялікае акно-«ружа». Другі ярус аддзелены ад ніжняга цагляным накладным арнаментам паміж двума карнізамі. Тарэц алтарнай часткі завершаны трохвугольным шчытом з невялікай вежачкай. Вокны касцёла стральчатыя, розныя па шырыні і вышыні. Сцены дэкарыраваныя аркатурнымі паясамі сухарыкаў, нішамі. Унутраная прастора перакрытая стральчатым скляпеннем (захавалася часткова), якое падтрымліваюць шматслойныя калоны і пілястры. Калоны завершаныя керамічнымі плітамі з выявамі лісця і пладоў вінаграду. На хорах — арган, упрыгожаны драўлянай разьбой з гатычнымі матывамі ў кампазіцыі і дэкоры. Дах касцёла адрамантаваны пасля пажару 1969 г. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia