Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы (Віцебск)
Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Віцебску. Касцёл названы ў гонар святога Ігнацыя Лаёлы — заснавальніка ордэна айцоў-езуітаў. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Генерала Іваноўскага і Баграмяна. ГісторыяПарафія існуе з 2008 года, з 2015 года знаходзілася ў арандаваным памяшканні. У Пальмавую нядзелю, 5 красавіка 2020 года, біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Святога Уладзіслава ў мікрараёне Білева ў Віцебску і асвяціў падмуркі касцёла Святога Ігнацыя Лаёлы. У ноч перад афіцыйным днём завяршэння будаўнічых работ з 29 на 30 ліпеня 2021 года адбыўся факт крадзяжу на будоўлі касцёла[1]. 9 ліпеня 2022 года біскуп Буткевіч здзейсніць пасвячэнне касцёла[2]. АрхітэктураАрхітэктурныя формы касцёла маюць сучасны стыль, што гарманічна ўпісвацца ў навакольнае асяроддзе мікрараёна-навабуда. Малітоўная частка плошчай 274 квадратныя метры разлічана на 230 чалавек, адміністратыўны блок прадугледжвае размяшчэнне класаў і залаў для заняткаў. Памеры ўсяго аб’екта — 40,6 на 22,25 метраў. Пробашчы парафіі
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia