Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Нача)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм, помнік архітэктуры неаготыкі і мадэрну, знаходзіцца ў цэнты вёскі Нача (Воранаўскі раён, Гродзенскай вобл.). Пабудаваны ў 1910-я гады з цэглы. Дзейнічае. Гісторыя![]() Вёска вядома з 1529 года, калі Януш Касцевіч, ваявода падляшскі, разам са сваёй жонкай Марыяй заснаваў тут парафію (перанёс цэнтр парафіі з Дубічаў) і пабудаваў першы драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. мучаніка Юрыя. Пазней Нача належала Кішкам, Радзівілам. Апошні драўляны будынак святыні быў пабудаваны намаганнямі парафіян у 1756 годзе. Гэта быў велічны трохнававы храм з пяціграннай апсідай, арыентаванай на захад, фланкаванай дзвюма сакрыстыямі, паўднёвая з якіх была пашырана. Касцёл быў накрыты двухсхільным гонтавым дахам з застрэшкамі і вальмамі над прэзбітэрыем і ўвенчваўся васьміграннай шатровай вежай над уваходам і дастаткова вялікай чацверыковай сігнатуркай над алтаром. У галоўным алтары была змешчана вядомая цудамі фігура Пана Езуса Антокальскага. У 1780 у Начы, якая належала палкоўніку Тамашу Масальскаму, была збудавана капліца. У 1910 годзе на сродкі вернікаў на ранейшым месцы ў цэнтры вёскі ўзнёсся велічны дзвюхвежавы касцёл з вонкавай чырвонай цэглы. Касцёл быў кансэкраваны 26 красавіка 1927 года. Начская парафія заўсёды ўваходзіла ў склад Радунскага дэканата, колькасць парафіян пад канец ХІХ ст. перавышала 8300 вернікаў. Да 1939 года касцёл згадваўся пад падвойным тытулам Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. мучаніка Юрыя. Сёння карыстаюцца толькі першым тытулам, марыйным. Архітэктура![]() ![]() Адносіцца да тыпу 3-нефавых 2-вежавых базілік з 5-граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Асноўную ролю ў вертыкальна ўзнёслай, дынамічнай кампазіцыі адыгрываюць шмат’ярусныя вежы галоўнага фасада, верхні 8-гранны ярус якіх завершаны вытанчанымі шпілямі. Высунутыя наперад вежы вылучаюць цэнтральную, з 2-гранным высокім шчытом плоскасць фасада, вось якой падкрэслена арачным уваходным парталам і акном-ружай над ім. Вертыкальнасць архітэктурнай кампазіцыі забяспечваецца высокім цокалем, рытмам высокіх і вузкіх арачных аконных праёмаў і контрфорсаў-пілонаў у прасценках, шматлікімі арачнымі нішамі, 2-граннымі шчытамі, аркатурнымі фрызамі. Графічнасць архітэктурнаму экстэр’еру надаюць кантрастнае спалучэнне атынкаваных і пабеленых ліштваў акон і чырвонай высакаякаснай цаглянай муроўкі, штрыхаваныя карнізы і фрызы, вокны-біфорыумы. ![]() У інтэр’еры цэнтральная нава перакрыта паруснымі скляпеннямі на падпружных арках, бакавыя навы — крыжаста-паруснымі. У малітоўнай зале 3 разьбяныя алтары, якія таксама нясуць у сабе рысы неаготыкі і неараманікі. У галоўным алтары-трыфорыуме стаіць фігура Пана Езуса, яе нішу запаўняюць шматлікія воты. Алтар дэкараваны неагатычнымі пінаклямі і спічакамі, у бакавых нішах трыфорыума ўсталяваны паліхромныя фігуры святых апосталаў Пятра і Паўла. Бакавыя алтары двух’ярусныя: у левым змешчаны абраз Езуса Міласэрнага, наверсе — абраз Хросту Пана, у правым — фігура Маці Божай пад абразом св. Тэрэзы. ![]() ![]() Касцёльны ўчастак у XIX ст. быў абнесены каменнай пабеленай агароджай з трохпралётнай уваходнай брамай. Справа ад брамы, амаль у куце агароджы, захавалася трох’ярусная званіца (ніжні ярус бутавы, сярэдні цагляны, верхні драўляны пад чатырохсхільным дахам), якая засталася яшчэ ад комплекса драўлянага касцёла і выкарыстоўваецца як сховішча. ПахаванніКаля касцёла пахаваны вучоны ў галіне прыродазнаўства, доктар багаслоўя Станіслаў Баніфацый Юндзіл (1761—1847). Капліца-пахавальня Шукевічаў узведзена на захад ад касцёла, тут быў пахаваны вядомы археолаг, этнограф, краявед і фалькларыст Вандалін Шукевіч (1852—1919). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia