Германішкі (Воранаўскі раён)
Германі́шкі[1] (трансліт.: Hiermaniški, руск.: Германишки) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Жыжма. Уваходзіць у склад Пераганцаўскага сельсавета. Насельніцтва 372 чал. (2001). Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Воранава. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Воранаўскага сельсавета[2]. Германішкі — былое мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра Германішкі датуецца 1387, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам з іншымі паселішчамі касцёлу Святых Станіслава і Уладзіслава ў Вільні. Каля 1452 тут утварылася парафія віленскага біскупства. ![]() У другой палове XVI ст. Ян Осцік выдаў прывілей на заснаванне тут мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Германішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1686 біскуп віленскі Бжастоўскі збудаваў тут касцёл Найсв. Тройцы. У XVIII ст. Германішкі былі сталовым маёнткам віленскага біскупства. У 1790 маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданні біскупа Ігнацыя Якуба Масальскага. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаванняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 агароды. У мястэчку працавала карчма. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Германішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1886 у мястэчку дзейнічаў касцёл, працаваў заезны двор. У Першую сусветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі. У 1919—1920 у Германішкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1939 Германішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia