Кася Іофе
Кася Іофе, раней Кацярына Глухоўская (нар. 2 чэрвеня 1995, Мінск) — беларуская паэтка, празаік, псіхатэрапеўтка, перакладчыца, даследчыца беларускай літаратуры і літаратурны крытык. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра (з 2021)[1]. Заснавальніца фэсту «Культура на выгнанні» («Культура ў эміграцыі»). Адна з галоўных арганізатарак фэсту Letucień. Ад 2023 года заснавальніца і старшыня Беларускага таварыства «Крок». БіяграфіяВучылася ў філалагічным класе Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, бакалаўр медыцынскай псіхалогіі (вывучала медыцынскую псіхалогію на факультэце філасофіі і сацыяльных навук)[2][3]. Атрымала спецыялізацыі па тэрапіі мастацтвам і творчасцю (арт-тэрапіі) ў Балгарыі і Украіне ад EEATA (East-European Art-Therapy Association; EEATA), у Амерыцы (Універсітэт Каліфорніі) ды Індыі (курс па рэабілітацыйнай і рэкрэацыйнай ёзе і тэхніках Artistic Yoga у працы з пацыентамі шпіталяў, ашрам у Дэвалапуру, пад Місорам). Працавала ў Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, псіхолагам, рэдактарам інфармацыйных парталаў мінскага клубнага дома «Open Soul» па рэабілітацыі людзей з псіхіятрычнымі дыягназамі. Жыве ў Кракаве (Польшча). Вучылася ў Кракаве ў Ягелонскім універсітэце на магістратурах па ахове грамадскага здароўя[2], літаратурнай крытыцы і юдаістыцы[1]. З’яўляецца актывісткай таварыства «Беларусы ў Кракаве», арганізатаркай культурных мерапрыемстваў і паэтычных спатканняў ад European Solidarity Corps i навуковай фундацыі Nausika. Вяла заняткі з арт-тэрапіі ў псіхіятрычным шпіталі імя доктара Ёзафа Бабіньскага (Szpital Kliniczny im. dr. Józefa Babińskiego w Krakowie). На валанцёрскіх асновах праводзіла анлайн-кансультацыі для ахвяр гвалту ў Беларусі ў 2020—2022 гадах сябра Шматкультурнага цэнтру Кракава па дапамозе бежанцам і мігрантам, Квіровага цэнтру Культуры ў Кракаве, Кракаўскай школы паэзіі імя Аляксандра Фрэдры, мінскіх ініцыятыў «Ідэнтычнасць і Права», «ИМЕНА», «Human Constanta», мінскага КД Open Soul па дапамозе людзям з цяжкімі хранічнымі псіхічнымі разладамі[1]. З 2022 года заснавальніца і арганізатарка «Фестывалю культуры ў эміграцыі», які праходзіць раз на год у Кракаве[4]. У 2023 годзе заснавала Беларускае таварыства «Крок». Адна з галоўных арганізатарак фэсту Letucień. ТворчасцьПершы верш напісала ў 12 гадоў[5]. Друкуецца з 2009 года. Яе вершы перакладзеныя на іншыя мовы, апублікаваныя ў літаратурных часопісах «Мишпоха», «Дзеяслоў»[6], «Верасень», «Маладосць» і інш.. Песні на яе вершы выконваюць музычныя гурты «S°unduk», «Адарвірог», «Апоўначы», «Isna Trio», «Агатка»[1]. Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі плануе ўключыць яе вершы ў выданне анталогіі сучаснай беларускай паэзіі. У чэрвені 2022 года выступала як вядоўца на творчай імпрэзе «Мультыкультурная ноч паэзіі» (Кракаў, Польшча) — вечар чытання паэзіі польскай, украінскай і беларускай, у рамках фестывалю «Культура ў выгнанні. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюса»[7]. Аўтар кнігі «Калі дрэва растуць з галавы» (выдавецтва «Галіяф») і самвыдатаўскай кнігі «Белы леў» (прэмія I ст. конкурсу маладых літаратараў у намінацыі «Духоўная спадчына Беларусі»). Перакладае з польскай, рускай, беларускай моў, а таксама з нямецкай і ідыш. Удзельніца міжнароднай перакладчыцкай творчай праграмы Rozstaje.art. УзнагародыЗ’яўляецца фіналісткай паэтычных конкурсаў імя Ларысы Геніюш (2009), імя Чэслава Мілаша (2011), «Брамамар» (2014)[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia