Катастрофа Міг-25РУ пад Шчучынам

Катастрофа Міг-25РУ пад Шчучынам — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 21 кастрычніка 1992 года каля вёскі Даўлюдаўшчына недалёка ад Шчучына падчас перагону самалётаў 151 авіяпалка радыёэлектроннай барацьбы са Шчучынскага аэрадрома на ўтылізацыю ў Баранавічы. Апошні самалёт рабіў развітальны палёт над горадам і не здолеў выйсці з піке. Пілоты падпалкоўнік Аляксандр Новакрэшчынаў і капітан Аляксандр Півавар спрабавалі адвесці машыну ад жылых будынкаў вёскі Даўлюдаўшчына і мясцовай царквы і самалёт упаў на зямлю каля вёскі. Абодва пілоты загінулі. Прычынай катастрофы лічыцца памылка пілотаў у кіраванні машынай. На месцы падзення пазней быў усталяваны помнік.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya