Крушэнне цягніка «Вільня — Мінск» на перагоне «Радашковічы — Заслаўе»Крушэнне цягніка «Вільня — Мінск» на перагоне «Радашковічы — Заслаўе» здарылася 5 кастрычніка 1919 года. Гістарычны кантэкстУ кастрычніку 1919 г. тэрыторыя, на якой адбылася катастрофа і Мінск знаходзіліся пад кантролем польскай арміі. Падзея адбылася падчас вайны Савецкай Расіі з Польшчай, таму яна не атрымала маштабнага асвятлення. Падзеі 5 кастрычніка 1919 годаЧастка інфармацыі запісана са слоў сведак трагедыі. Паводле звестак газеты «Мінскі кур’ер», стрэлачнік у Радашковічах памылкова накіраваў цягнік, які вёз вайскоўцаў і цывільных пасажыраў з Вільні ў Мінск на другі пуць, дзе цягнік рэзка пайшоў са схілу і зваліўся з чыгуначнага мосту паміж Радашковічамі і Заслаўем[1]. У выніку аварыі загінулі на месцы 23 чалавекі, і каля 100 атрымалі раненні[2]. Параненых эвакуіравалі на двух санітарных цягніках у Мінск і Маладзечна, у Мінску 55 параненых размясцілі ў польскім ваенным шпіталі[1]. У выніку расследавання вінаватымі прызналі супрацоўнікаў станцыі Радашковічы, якія былі аддадзены пад суд. Наступныя падзеіГэта падзея была асветлена ў выданні «Беларускае жыццё» наступным чынам:[3]
2 мая 1977 года паблізу месца катастрофы адбылася яшчэ адна буйная чыгуначная катастрофа. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia