Выбух на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце
Выбух на ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» — надзвычайнае здарэнне, што адбылося 7 чэрвеня 2023 года ў горадзе Светлагорск (Гомельская вобласць, Беларусь). Храналогія7 чэрвеня прыкладна а 15.30 ратавальнікі атрымалі паведамленні пра ўспышку газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на тэрыторыі Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбінату і выехалі на месца здарэння, паведамілі ў МНС Беларусі[1]. Выбух адбыўся на ўчастку выпаркі шкіпінару цэха рэгенерацыі. У выніку былі пашкоджаны металічныя абшыўкі трох рэзервуараў і парушана цэласнасць аднаго з рэзервуараў, пашкоджаны будаўнічыя канструкцыі ўчастка і бліжэйшых будынкаў[2]. «Выбух быў чутны ў суседняй з заводам вёсцы Якімава Слабада. Людзі папужаліся вельмі», — расказала сведка выбуху[3]. АхвярыМіністэрства аховы здароўя паведаміла а 18.30, што вядома пра 4 пацярпелых (1985—1996 г.н.). Ва ўсіх дыягнаставаны паверхневыя раны галавы і паверхневыя апёкі рук. Медыцынская дапамога аказана брыгадамі хуткай дапамогі на месцы. Ад шпіталізацыі пацярпелыя адмовіліся. Праз некалькі гадзін МНС заявіла, што ў выніку пошукава-выратавальных работ на месцы аварыі знойдзеныя парэшткі меркавана траіх чалавек[4]. Разбор завалаў і пошукавыя работы працягваліся яшчэ некалькі дзён. Спіс загінулых
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia