Сутыкненне аўтобусаў у Маларыцкім раёне (2011)Сутыкненне аўтобусаў у Маларыцкім раёне — транспартная аварыя, што адбылася на перасячэнні дарог Кобрын — Маларыта і Брэст — Макраны ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. У выніку сутыкнення мікрааўтобуса «Фольксваген-Каравела» і аўтобуса «Ікарус» загінулі 7 чалавек і былі параненыя 8 чалавек. Па факце аварыі была распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.[1] Храналогія23 красавіка ў 13.20 па мясцовым часе кіроўца мікрааўтобуса «Фольксваген-Каравела» падчас руху па другараднай дарозе праігнараваў знак «Рух без прыпынку забаронены», выехаў на скрыжаванне і сутыкнуўся з украінскім рэйсавым аўтобусам «Ікарус», які рухаўся па маршруце Ковель — Брэст. Начальніца аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Брэсцкага УУС Наталля Сахарчук паведаміла, што:[2]
У выніку аварыі на месцы загінулі кіроўца «Фольксвагена» і пяць з дзевяці пасажыраў. У ліку загінулых трое дзяцей і двое дарослых. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ў Брэсцкую абласную бальніцу шпіталізаваны чатыры пасажыры «Фольксвагена». Сярод іх — дзяўчынка, дзве жанчыны, а таксама адзін мужчына[2]. У «Ікарусе» ехала сем пасажыраў. Адна з іх загінула на месцы аварыі. Кіроўца аўтобуса і тры пасажыры шпіталізаваны з траўмамі. Астатнія тры пасажыры рэйсавага аўтобуса не пацярпелі[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia