ДТЗ у Смалявіцкім раёне 20 лютага 2023 года
ДТЗ у Смалявіцкім раёне — буйное дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося 20 лютага 2023 года каля в. Слабада Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Гэта найбуйнейшае ДТЗ у гісторыі незалежнай Беларусі[1], у ім загінула 13 чалавек. КатастрофаУ 14.56[2] на 9-м кіламетры аўтадарогі Р69 адбылося лабавое сутыкненне[3] гружонага МАЗа з маршрутным таксі Citroën Jumper. Маршрутка № 2477-ТК (маршрут п.п. Зарэчнае — аўтастанцыя «Аўтазаводская») рухалася з боку Смалявіч ў накірунку вёскі Пекалін. Грузавы аўтамабіль МАЗ вёз пясок з кар’ера «Верасы» на ААТ «Смалявіцкі завод жалезабетонных вырабаў». Падчас сутыкнення хуткасць МАЗа складала 29 км/г, а маршруткі — 69 км/г[4]. Удар прыйшоўся на пярэдні правы бок маршруткі[5]. Пасля сутыкнення абодва аўтамабілі апынуліся на ўзбочыне па ходзе руху мікрааўтобуса. У аўтобусе на месцы застаўся толькі задні шэраг сядзенняў, усе астатнія вылецелі з салона[4]. З улікам вялікай сур’ёзнасці здарэння, неўзабаве на месца аварыі прыбылі старшыня Мінскага аблвыканкама Турчын А. Г.[6], Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Кубракоў І. У.[6] і Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гара Д. Ю.[7]. АхвярыУ маршрутцы было 20 чалавек (кіроўца, 15 пасажыраў ехалі седзячы, 4 пасажыры ехалі стоячы)[8]. У той дзень зламаўся школьны аўтобус, чым і тлумачыцца тое, што ў маршрутцы былі дзеці[9], а органы мясцовай улады не забяспечылі аператыўную замену[8]. У выніку аварыі загінула 13 чалавек[10], у тым ліку 11 — на месцы аварыі (сярод іх было двое дзяцей)[11], пацярпела 8 чалавек[12][13] (сярод іх было двое дзяцей[8]). Спіс загінулых (няпоўны):
У Смалявіцкую цэнтральную раённую бальніцу было шпіталізавана дзевяць пацыентаў — шэсць у цяжкім стане, трое ў стане сярэдняй ступені цяжкасці[17]. Там адбыўся рэспубліканскі кансіліум медыцынскіх экспертаў пры ўдзеле Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Піневіча Д. Л. і старшыні Мінскага аблвыканкама Турчына А. Г.[18]. Пасля стабілізацыі стану пяць пацыентаў былі перавезены ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, трое — у Цэнтр спалучанай траўмы Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, дзяўчынка — у РНПЦ дзіцячай хірургіі[19]. Ва ўсіх шпіталізаваных былі цяжкія цялесныя пашкоджанні: спалучаныя траўмы, пашкоджаны косці шкілета і чэрапа, траўмы грудной клеткі і органаў брушной поласці, у шэрага пацыентаў пашкоджаны галаўны мозг[20]. РасследваннеРаспачата крымінальная справа па часцы 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб»[21]. Кіроўца грузавіка выжыў, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні[13], і быў затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства[11]. Аб трагедыі пад Смалявічамі быў праінфармаваны Презідэнт Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р., які даручыў Дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Вальфовічу А. Р. сумесна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прааналізаваць і далажыць, што адбываецца з падрыхтоўкай вадзіцеляў і захаваннем дысцыпліны на дарогах краіны[22]. Ход расследавання асабіста каардынуе Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гара Д. Ю.[23]. Высветлілася, што грузавік МАЗ два гады не праходзіў тэхагляд[8] і ехаў перагружаным[24]. РэакцыяАфіцыйных спачуванняў ад вышэйшага кіраўніцтва краіны выказана не было, агульнанацыянальная ці рэгіянальная жалоба не аб’яўлялася. Спачуванні родным загінуўшых і пацярпелых у аўтакатастрофе выказаў толькі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін[25]. Толькі на пяты дзень пасля трагедыі словы спачування выказалі старшыні Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў[26]. Каля месца аварыі ўтварыўся стыхійны мемарыял, куды людзі сталі прыносіць кветкі ахвярам трагедыі[14]. Ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы здзяйсняліся памінальныя богаслужэнні за спачылых, а таксама асаблівыя малітвы аб найхутчэйшым акрыянні ўсіх, хто знаходзіцца ў бальніцы[25]. На наступны дзень пасля аварыі на ўчастку аўтадарогі Р69, дзе здарылася аварыя, пачаліся рамонтныя работы[9][27]. Таксама на наступны дзень Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь анансавала правядзенне ва ўзаемадзеянні з Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Транспартнай інспекцыяй маштабных кантрольных мерапрыемстваў у адносінах да суб’ектаў гаспадарання, якія аказваюць паслугі ў сферы міжгародніх перавозак пасажыраў у рэгулярных альбо нерэгулярных зносінах[28]. Не адбылася запланаваная на 23 лютага 2023 года сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванца А. І. з навучэнцамі і педагагічнымі калектывамі ўстаноў адукацыі Смалявіцкага раёна[29]. У Смалявічах былі адменены культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку раённае народнае свята «Масленкі», запланаванае на 25 лютага[30]. Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Кубракоў І. У. заявіў аб магчымасці ў будучыні ўнясення змяненняў у правілы дарожнага руху адносна грамадскага транспарту, а таксама ў іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць па перавозцы пасажыраў[31]. ПрысудСуд высветліў, што кіроўца МАЗа, які належыць ААТ «Мінаблаўтатранс», парушыў правілы дарожнага руху, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршруткай «Сітраен», якая належыць прыватнай фірме «Сінкевіч». Кіроўцу МАЗа ў кастрычніку 2023 года асудзілі на сем гадоў калоніі. У снежні 2023 года суд Смалявіцкага раёна пастанавіў спагнаць у салідарным парадку з ААТ «Мінаблаўтатранс» і ПТСУП «Сінкевіч» грашовую кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пазоўнікаў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia