Кафедральны сабор Вісбю
Кафедральны сабор Святой Марыі ў Вісбю (шведск.: Visby S:ta Maria domkyrka) — галоўная царква дыяцэзіі Вісбю Царквы Швецыі, адзіны захаваны і дзеючы сярэднявечны сабор у Вісбю, на шведскім востраве Готланд, які з'яўляецца трэцім найстарэйшым збудаваннем у Вісбю. ГісторыяКафедральны сабор Святой Марыі ў Вісбю будаваўся ў Сярэднявеччы. Будаўніцтва парафіяльнага храма для шматлікай абшчыны немцаў-каталікоў, на грошы нямецкіх маракоў і купцоў, пачалося ў XII стагоддзі і было завершана ў 1225 годзе. 27 ліпеня таго ж года царква была асвячона ў імя Святой Марыі біскупам Бернгтам Магнусанам з Лінчэпінга. Царква ўяўляла сабой раманскую базіліку з апсідай, трансептам і заходняй вежай. Праз гады царква была павялічана ў некалькі разоў, пабудаваны хоры і дзве ўсходнія вежы, пасля гэтага царква падчас рамонтных прац яшчэ неаднаразова перабудоўвалася. Пасля Рэфармацыі, у 1572 годзе царква Святой Марыі атрымала статус кафедральнага сабора. З 2003 года Кафедральны сабор Вісбю з'яўляецца таксама кафедральным саборам Царквы Швецыі за мяжой. У адной з вежаў TeliaSonera мае ўбудаваную базу станцыі для мабільнай тэлефаніі. АрганыГалоўны арган кафедральнага сабора створаны шведскай арганабудаўнічай майстэрняй Åckerman & Lund і ўсталяваны ў саборы ў 1892 годзе. Харавы арган, які таксама вядомы як Марыінскі арган, навейшы і ўсталяваны ў 1984 годзе. Акрамя таго, ва ўласнасці сабора маюцца яшчэ невялікія арганы-пазітывы і некаторыя іншыя гістарычныя музычныя інструменты. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia