Кафедральны сабор Скары
Кафедральны сабор Скары (шведск.: Skara domkyrka) — галоўная царква епархіі Скара, збудаваная ў XI ст. Першапачаткова сабор, верагодна, быў драўляным, аднак пазней ён быў перабудаваны ў раманскім стылі ў камені і асвячоны ў 1150 г. Ад таго часу захавалася частка скульптурных упрыгожванняў. У XIII ст. у саборы былі збудаваны хоры раннегатычнага стылю. У XIV стагоддзі пачалася перабудова галоўнага будынка царквы, падчас якой яго цэнтральная частка вырасла ўгару, набыўшы познегатычныя рысы. Сабор неаднаразова гарэў. Пажары ў ім адбываліся ў канцы XIV ст., у 1566 і 1719 гг. ![]() Паўднёвае крыло храма ўпрыгожвае франтон у стылі барока, які датуецца 1764—1765 гг. У 1886—1894 гг. была праведзена шырокамаштабная рэстаўрацыя сабора. Адначасова ён быў перабудаваны ў гатычным стылі. Працы праводзіліся па чарцяжах архітэктара Хельга Сетэрваля. Новай рэстаўрацыі сабор Скары падвергся ў 1947—1949 гг. пад кіраўніцтвам Івара Тэнгбума.
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia