Кафедральны сабор Лінчэпінга
Кафедральны сабор Лінчэпінга (шведск.: Linköpings domkyrka) — сабор у шведскім горадзе Лінчэпінгу. З'яўляецца кафедральным саборам Лінчэпінгскай дыяцэзіі Шведскай Лютэранскай Царквы. Гісторыя![]() Сучаснаму сабору прыблізна 800 гадоў. Аднак яго гісторыя пачынаецца ў XI стагоддзі з драўлянай царквы, якая стаяла на гэтым месцы. Прыблізна ў 1120 годзе была пабудавана мураваная царква, якая памерамі складала прыкладна палову сучаснага будынка (даўжыня 110 метраў, вышыня вежы 107 метраў). Прыблізна ў 1230-х гадах узнікла неабходна пабудаваць большую царкву, таму што старая была занадта маленькая. Царква была пашырана на ўсход, дабудаваны новыя хоры і трансэпт. Наступнае пашырэнне царквы адбылося пасля каранацыі Вальдэмара I, у 1251 годзе. Памеры пабудаванай у гэты раз царквы засталіся канчатковымі да нашых дзён. У пачатку XV стагоддзі, прыблізна ў 1408—1420 гг., былі пабудаваны капэлы з вялікімі вокнамі і размешчаныя ў выглядзе зоркі. Капэлы былі асвечаны ў гонар Св. Андрэаса (пазней пераназвана ў гонар Св. Марыі), Св. Нікаласа і Св. Томаса. ![]() У 1546 і 1567 гадах дах сабора гарэў пры пажарах. Галоўную вежу аднаўлялі паміж 1747—1758 гадамі, і зноў яна была адноўлена паміж 1877—1886 гадамі архітэктарам Хельга Зетэрвалем (Helgo Zettervall). Аднак падчас рэканструкцыі ў 1967 годзе была адноўлена форма даху XVII стагоддзя. Алтарная частка распісана нарвежскім мастаком Х. Сёрэнсенам. Дах пакрыты меднымі пласцінамі, пад уздзеяннем навакольнага асяроддзя ён набыў выразны зялёны колер. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia