КафізмаКафізма (грэч. κάθισμα), у богаслужэбнай традыцыі праваслаўя і грэка-каталіцтва — раздзел Псалтыра. Склад і спосаб чытанняПсалтыр падзелены на 20 кафізм такім чынам, каб усе кафізмы былі прыблізна аднолькавай даўжыні. Таму розныя кафізмы ўтрымоўваюць розны лік псалмоў. Больш за ўсё псалмоў у 18-й кафізме, туды ўключаныя 15 псалмоў (псалмы 119—133)[1], названыя «песнямі ступеней». Кафізма 17-я, наадварот, утрымоўвае толькі адзін псалом, падзелены на 3 часткі. Гэта псалом 118. Кожная кафізма, у сваю чаргу, дзеліцца на тры часткі, названыя «стаціі» (грэч. στασεις) або «славы». Гэта другая назва паходзіць ад усхвалення, якое прынята чытаць паміж славамі (якое пачынаецца словамі «Слава Айцу і Сыну, і Святому Духу…»). Такім чынам, дзяленне псалтыра на кафізмы можа быць прадстаўлена наступнай табліцай:
Псалом 151, які ёсць у грэчаскай і, адпаведна, славянскай Бібліі, прымыкае да канца 20-й кафізмы; у храмавым богаслужэнні, аднак, ён не выкарыстоўваецца. Богаслужэбнае ўжываннеУ храмеДля богаслужэбнага выкарыстання Псалтыр размеркаваны паміж вячэрняй і ютранню такім чынам, каб на працягу тыдня прачытваліся ўсе 20 кафізм. У нармальным выпадку кафізмы чытаюцца запар, адна на вячэрні, дзве на ютрані, пры гэтым прымаюцца да ўвагі наступныя меркаванні:
Адпаведна, размеркаванне кафізм у звычайныя перыяды года выглядае наступным чынам (вячэрня ў дадзенай табліцы адносіцца да літургічнага дня, г. зн., напрыклад, нядзельная вячэрня — гэта вячэрня ў суботу вечарам):
На вячэрні свята, якое мае паліелей або вышэй, радавая кафізма пакідаецца, а замест яе спяваецца тая ж першая кафізма, што і на нядзельнай вячэрні, але толькі першая яе стація (т.зв. «Блажен муж»). На вячэрні напярэдадні вялікіх Гасподніх свят кафізмы не бывае зусім (за выключэннем вечара суботы, калі патрэбна 1-я кафізма, і вечара нядзелі, калі спяваецца «Блажен муж»). Кафізмы на ютрані патрэбна чытаць заўсёды, нават у вялікія святы (за выключэннем Велікоднай сядміцы, якая мае спецыяльны богаслужэбны статут). У асенне-зімні перыяд года (з 22 верасня па 20 снежня і ад 15 студзеня да суботы ў сядміцы мытара і фарысея) парадак чытання кафізм некалькі змяняецца. Кафізма, неабходная ў будныя дні на вячэрні, пераносіцца на ютрань таго ж (каляндарнага) дня, такім чынам, на ютрані чытаецца 3 кафізмы, а на вячэрні — заўсёды кафізма 18. Пры гэтым у пятніцу і суботу на ютрані па-ранейшаму дзве кафізмы, у суботу ўвечар па-ранейшаму 1-я кафізма, і ў нядзелю ўвечар па-ранейшаму кафізмы няма. Спецыяльны расклад чытання кафізм выкарыстоўваецца ў час Вялікага посту. У гэты перыяд Псалтыр прачытваецца на працягу тыдня не адзін, а два разы. Для дасягнення гэтай мэты кафізмы чытаюць не толькі на вячэрні і ютрані, але і на гадзінах, пасля звычайных псалмоў. Ва ўсе сядміцы Вялікага посту, акрамя пятай, выкарыстоўваецца наступны расклад:
На пятай сядміцы Вялікага посту ў чацвер чытаецца Вялікі канон прп. Андрэя Крыцкага. З прычыны гэтага расклад на гэтай сядміцы перабудаваны такім чынам, каб на ютрань чацвярга прыходзілася толькі адна кафізма. Ёсць таксама альтэрнатыўны расклад, для тых выпадкаў, калі на чацвер прыходзіцца Дабравешчанне і чытанне Вялікага канона пераносіцца на аўторак. На Страсной сядміцы Псалтыр прачытваецца адзін раз, з панядзелка па сераду ўключна, пасля чаго чытанне кафізм пакідаецца цалкам (за выключэннем Бязгрэшных, якія пяюцца з хвалой на ютрані Вялікай Суботы). На Светлай сядміцы кафізмы не чытаюцца. У дамашняй (келейнай) малітвеПсалтыр таксама шырока выкарыстоўваецца ў дамашняй або келейнай малітве. Яна можа чытацца альбо як замена храмавага набажэнства, якое вернік не змог наведаць, альбо самастойна, як частка малітоўнага правіла. Для гэтай мэты ў большасці выданняў праваслаўнага Псалтыра пасля кафізм друкуюцца адмысловыя пакутныя трапары і малітвы. Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia