Псалом
|
Псалтыр
|
Спасылка
|
Новы Запавет
|
Спасылка
|
2
|
Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў;
|
(Пс. 2:7)
|
Ты Сын Мой: Я сёньня Цябе нарадзіў
|
(Дзеян. 13:33)
|
8
|
З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу
|
(Пс. 8:3)
|
з вуснаў дзетак і немаўлят Ты ўчыніў хвалу
|
(Мц. 21:16)
|
8
|
дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты? Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго;
|
(Пс. 8:5-6)
|
што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш яго? альбо сын чалавечы, што Ты наведваеш яго? Ня дужа Ты ўнізіў яго перад анёламі; славаю й гонарам увянчаў яго, і паставіў яго над дзеямі рук Тваіх;
|
(Яўр. 2:6-7)
|
15
|
бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне
|
(Пс. 15:10)
|
бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі Сьвятому Твайму пабачыць тленьне
|
(Дзеян. 2:27)
|
21
|
Божа мой! Божа мой! нашто Ты пакінуў мяне?
|
(Пс. 21:2)
|
Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў?
|
(Мф. 27:46)
|
21
|
ён спадзяваўся на Госпада; хай вызваліць яго, хай уратуе, калі ён даспадобы Яму
|
(Пс. 21:9)
|
спадзяваўся на Бога: хай цяпер выбавіць Яго, калі Ён угодны Яму
|
(Мф. 27:43)
|
21
|
Бо сабакі мяне атачылі, хэўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае
|
(Пс. 21:17)
|
калі ня ўбачу на руках у Яго ранаў ад цьвікоў, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і ня ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу
|
(Ян. 20:25)
|
21
|
дзеляць рызы мае між сабою; і за адзежу маю кідаюць жэрабя
|
(Пс. 21:19)
|
падзялілі рызы Мае між сабою і за адзежу Маю кідалі жэрабя
|
(Ян. 19:24)
|
44
|
Трон Твой, Божа, навечна; жазло праўды — жазло царства Твайго
|
(Пс. 44:7)
|
трон Твой, Божа, у век веку; жазло валадараньня Твайго — жазло праўды
|
(Яўр. 1:8)
|
68
|
бо клопат па доме Тваім пажырае мяне, і ліхаслоўе тых, што Цябе ліхасловяць, падае на мяне
|
(Пс. 68:10)
|
рупнасьць за дом Твой зьядае Мяне
|
(Ян. 2:17)
|
68
|
І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне
|
(Пс. 68:22)
|
далі Яму піць воцату, зьмяшанага з жоўцю; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць... І адразу пабег адзін зь іх, узяў губку, намачыў у воцат і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць
|
(Мц. 27:34,48)
|
71
|
і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму;
|
(Пс. 71:11)
|
Выратаваныя народы будуць хадзіць у сьвятле ягоным, і цары зямныя прынясуць у яго славу і гонар свой
|
(Адкр. 21:24)
|
88
|
І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных, навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны. І прадоўжу навечна семя ягонае, і ягоны трон — як дні неба.
|
(Пс. 88:28-30)
|
Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Усявышняга; і дасьць Яму Гасподзь Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага; і будзе валадарыць над домам Якава вечна, і Царству Ягонаму ня будзе канца.
|
(Лк. 1:32-33)
|
109
|
Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх
|
(Пс. 109:1)
|
Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч ад Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх
|
(Мц. 22:44)
|
109
|
Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага
|
(Пс. 109:4)
|
Бо засьведчана: "Ты сьвятар навекі па чыне Мелхісэдэка"
|
(Яўр. 7:17)
|
117
|
Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла
|
(Пс. 117:22)
|
камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім: гэта — ад Госпада, і ёсьць дзіўна ў вачах нашых
|
(Мк. 12:10-11)
|
117
|
Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе!
|
(Пс. 117:26)
|
дабраславёны Цар, Які ідзе ў імя Гасподняе! Мір на нябёсах і слава ў вышынях!
|
(Лк. 19:38)
|
131
|
Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; "ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.
|
(Пс. 131:11)
|
і паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго,
|
(Лк. 1:69)
|