Псалмы Саламона«Псалмы Саламона» або «Саламонава Псалтыр» (стар.-грэч.: Ψαλμοι Σολομοντος) — апакрыфічны старазапаветны зборнік псалмоў, напісанне якога адносіцца да часу падпарадкавання Іўдзеі Рымскай імперыі (70-40 гг. да н. э.). Рукапісы «Псалмоў Саламона» напісаны на грэчаскай мове, хоць першапачатковая мова «Псалмоў», верагодна, была яўрэйская. АпісаннеПсалмы Саламона некаторымі лічацца за твор фарысеяў, накіраваны, галоўным чынам, супраць садукеяў. Лік псалмоў Саламона — 18, у іх тысяча вершаў (у некаторых рукапісах колькасць вершаў пазначана 2100, 750 і інш.). У большасці выданняў лік вершаў складае 333 (24 з іх адносяцца да міжпсалміяў — 20 вершаў у 17 і 4 у 18-м псалме). Вядома 8 рукапісаў, у якіх знаходзяцца Псалмы Саламона (кодэкс венскі XI ст., капенгагенскі Х — XI ст., маскоўскі XII—XIII ст., парыжскі XV ст., ватыканскі XI—XII ст. і інш.). З друкаваных выданняў Псалмаў Саламона першае па часе — Х. Л. дэ ла Серды — грэчаскі тэкст з лацінскім перакладам, надрукаваны ў «Adversaria sacra» (1626). Наступныя выданні:
На рускай мове існуе пераклад Псалмоў Саламона протаіерэя Аляксандра Смірнова, надрукаваны ў «Православном собеседнике», 1896; а таксама іх пераклад, выкананы М. Віткоўскай і В. Віткоўскім.[1] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia