Аднойчы пісьменніца атрымала ў падарунак ад чытача чароўную палачку, упрыгожаную зоркай, і з таго часу пачала збіраць калекцыю сувеніраў і прадметаў у выглядзе зорачак.
Сям’я
Маці — Галіна Сільвестраўна Хадасевіч, выдатнік адукацыі БССР[2], бацька — Станіслаў Уладзіміравіч Хадасевіч, кіроўца 1-га класу грузавых аўтамабіляў. У Кацярыны ёсць старэйшы брат Дзмітрый і малодшая сястра Наталля.
Муж — Дзмітрый Лісавы, інжэнер-канструктар. Кацярына і Дзмітрый выхоўваюць сына Станіслава (нар. 2004), Стасік — прататып галоўнага героя казак, напісаных мамай.
Творчасць
Першыя творы з’явіліся ў 10-гадовым ўзросце. Дэбютавала ў друку ў 1996 годзе ў часопісе «Першацвет».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая працуе пераважна ў галіне дзіцячай літаратуры, але ёсць творы і для дарослых. У творах Кацярыны часта сустракаюцца касмічныя сюжэты.
Прэзентацыя новых казак падчас «Свята дзіцячай кнігі»
Сустрэча з чытачамі ў летнім лагеры «Папараць-кветка»
Сустрэча з чытачамі ў летнім лагеры «Папараць-кветка»
На III Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі
Выстаўка «Казкі Кніжнай Феі»
24 красавіка 2024 года, у дзень 45-годдзя пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Казкі Кніжнай Феі», прысвечаная творчасці пісьменніцы. На адкрыцці сабралося каля сотні гасцей: прыхільнікі яе творчасці, бібліятэкары, мастакі, дызайнеры, члены сям’і, яе выпускнікі, калегі па пяру, сярод якіх старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Князева, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос.
Падчас адкрыцця выставы старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Міхась Пазнякоў адзначыў творчыя дасягненні юбіляркі прэстыжнай літаратурнай узнагародай — Медалём Максіма Багдановіча[4], за плённую творчую дзейнасць.
Выстаўка «Казкі Кніжнай Феі» стала своеасаблівай справаздачай, мастацкім падсумаваннем набыткаў літаратурнай дзейнасці Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Наведвальнікі выставы мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурным сусветам пісьменніцы, прадстаўленым у выглядзе планет. Вандруючы ад планеты да планеты, можна было даведацца пра дзяцінства і юнацкія гады Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, пра сакрэты творчага працэсу і сямейную падтрымку, пра фотасесіі і сустрэчы з чытачамі[5].
Адкрыццё выставы «Казкі Кніжнай Феі»
Разам з юнымі чытачамі
Разам з членамі сям'і
Адкрыццё выставы
Старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Князева
Бібліяграфія
Разам з літаратурным героем сваіх твораў Вухуцікам.
«Ціхім вечарам…» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2025 г.)
Кацярына Хадасевіч-Лісавая са сваімі творамі. Аўтограф-сесія, XXXI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
Творы ў зборніках
Казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей і падлеткаў
«Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2008 г.)
«Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»[11] («Літаратура і мастацтва», 2009 г.)
«Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»[12][13] («Літаратура і мастацтва», 2010 г.)
«Залаты талер» («Мастацкая літаратура», 2012 г.)
«Пакліч у госці сонца» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
«Митины каникулы» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
«Детям о дружбе»… («Выдавецтва Беларускага Экзархата», 2012 г.)
«Падарунак ад Дзеда Мароза» («Звязда», 2014 г.)
«Падарожжы ў Чароўны лес» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2014 г.)
«Як мядзведзь пчаляром стаў» («Звязда»,2015 г.)
«Ад калыханкі да забаўлянкі» («Звязда», 2018 г.)
«Беларуская зіма» («Мастацкая літаратура», 2018 г.)
«Детям о главном» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
«Детям о Рождестве» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
«Беларуская вясна» («Мастацкая літаратура», 2019 г.)
«Беларуская восень» «Мастацкая літаратура», 2019 г.)
Дапаможнік-хрэстаматыя «Сустрэча з пісьменнікам, або Як зрабіць урок чытання любімым» (аўтабіяграфія, казкі «Вухуцік», «Шчаслівая кніга») («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2021 г.)
«Зборнік твораў для дадатковага чытання ў VI класе», серыя «Школьная бібліятэка» (Кніга-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці»; «Выдавецкі дом „Звязда“», 2023)
«Творы для дадатковага чытання ў VI класе» Серыя «Школьная бібліятэка класікі» (Кнiга-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці»; Выдавецкі дом «Звязда», 2023)
«Чароўная скарбніца». Зборнік твораў для дзяцей. Серыя «Сучасная беларуская літаратура» (Казачная аповесць «Вухуцік і яго таямніца»; «Аверсэв», 2023)
«Вясна-чараўнiца» («Мастацкая літаратура», 2024 г.)
«Восеньскiя скарбы» («Мастацкая літаратура», 2024 г.)
«Навагоднi падарунак» («Мастацкая літаратура», 2024 г.)
Творы для дарослай чытацкай аўдыторыі
«Вальс пад журлівымі таполямі» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
«У храме зямнога кахання» («Мастацкая літаратура», 2009 г.)
«Самая чароўная кветка» («Мастацкая літаратура», 2010 г.)
«Пакуль б’ецца сэрца…» («Мастацкая літаратура», 2013 г.)
Дыплом ІІ ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года» у галіне дзіцячай літаратуры за кнігу «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»[14];
Дыплом «Пяцёрка лепшых кніг беларускіх аўтараў — 2014» у рэйтынгу, складзеным сталічнымі бібліятэкарамі (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»);
Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі за шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры (да юбілею СПБ);
Дыплом Міністэрства інфармацыі за актыўную прапаганду кнігі і чытання ў межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай»[15][16][17] 2014 г.
Узнагароджанне Кацярыны Хадасевіч-Лісавой медалём Максіма Багдановіча (2024)
Дыплом лаўрэата Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура» (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»), 2015 г.
Дыплом у намінацыі «Пяцёрка лепшых» за кнігу «Таямніцы незвычайнай школы». (Прэмія «Бібліязважанне»), 2018 г.
Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі за значны творчы ўклад у беларускую літаратуру і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны, 2020 г.
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Пераможца ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», 2020 г. (Кніга-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»)
Прэмія імя Васіля Віткі за выдатныя нумары часопіса «Вясёлка», падрыхтаваныя ў рамках праекта «Запрошаны галоўны рэдактар», 2023 г.[18].
Дыплом і медаль Васіля Віткі, за нумары часопіса, падрыхтаваныя ў рамках праекта «Запрошаны галоўны рэдактар», 2023 г.[19].
Медаль Максіма Багдановіча за плённую творчую працу, 2024 г.[20]
↑Таццяна Конюх. Сыну — ад матулі(нявызн.) (3 красавіка 2012). Праверана 24 мая 2015.
↑Вольга КУХАРСКАЯ. З чароўнай краіны(нявызн.)(недаступная спасылка) (15 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
↑Библиограф. Бібліятэкары прапануюць(нявызн.)(недаступная спасылка) (25 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 24 мая 2015.
↑Святлана Вашчыла. «Я бываю рознай феяй»(нявызн.)(недаступная спасылка) (19 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2019. Праверана 24 лютага 2019.
↑«Зорка нябесная, зорка зямная...». Госця Лікі Пташук — Кніжная Фея, вядомая беларуская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, уладальніца медаля М. Багдановіча, аўтар шматлікіх кніг, педагог Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Канал «Культура» Беларускага радыё, 30 красавіка 2024