Квантавая вадкасцьКва́нтавая ва́дкасць — вадкасць, уласцівасці якой вызначаюцца квантавымі эфектамі (захоўваннем вадкага стану да абсалютнага нуля тэмпературы, звышцякучасцю і іншым). З рэальных вадкасцей толькі ізатопы гелію (3Не і 4Не) маюць уласцівасці квантавых вадкасцей, якія адкрыты і даследаваны П. Л. Капіцай у 1938 для вадкага 4Не. Пры нізкіх тэмпературах квантавую вадкасць можна разглядаць як сукупнасць неўзаемадзейных элементарных узбуджэнняў (квазічасціц) з пэўнай залежнасцю энергіі ад імпульсу. У адпаведнасці з цэлым ці паўцэлым значэннем спіна адрозніваюць бозе-вадкасці (напрыклад, вадкі 4Не, атамы якога маюць спін, роўны 0) і фермі-вадкасці (вадкі 3Не, спін 1/2). Уласцівасці фермі-вадкасці маюць электроны праводнасці ў нармальных (незвышправодных) металах і ядзерная матэрыя ў нейтронных зорках (пульсарах). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia