Крытычны пункт (тэрмадынаміка)
Крытычны пункт — спалучэнне значэнняў тэмпературы і ціску (ці, што эквівалентна, малярных аб'ёмаў ), пры якіх знікае адрозненне ва ўласцівасцях вадкай і газападобнай фаз рэчыва. Крытычная тэмпература фазавага пераходу — значэнне тэмпературы ў крытычным пункце. Пры тэмпературы вышэй за крытычную газ немагчыма скандэнсаваць ні пры якім ціску. Фізічнае значэннеУ крытычным пункце шчыльнасць вадкасці і яе насычанай пары становяцца роўныя, а павярхневае нацяжэнне вадкасці падае да нуля, таму знікае мяжа падзелу фаз вадкасць-пара. Для сумесі рэчываў крытычная тэмпература не з'яўляецца пастаяннай велічынёй і можа быць прадстаўлена прасторавай крывой (якая залежыць ад прапорцыі складнікаў кампанентаў), крайнімі кропкамі якой з'яўляюцца крытычныя тэмпературы чыстых рэчываў — кампанентаў разгляданай сумесі. Крытычнаму пункту на дыяграме стану рэчывы адпавядаюць гранічныя кропкі на крывых раўнавагі фаз, у ваколіцах пункту фазавая раўнавага парушаецца, адбываецца страта тэрмадынамічнай устойлівасці па шчыльнасці рэчыва. Па адзін бок ад крытычнага пункта рэчыва аднароднае (звычайна пры ), а па другі — падзяляецца на вадкасць і пару. У наваколлі пункта назіраюцца крытычныя з'явы: з-за росту характарыстычных памераў флуктуацый шчыльнасці рэзка ўзмацняецца рассейванне святла пры праходжанні праз рэчыва — пры дасягненні памераў флуктуацый парадкаў соцень нанаметраў, г.зн. даўжынь хваль святла, рэчыва становіцца непразрыстым. Рост флуктуацый прыводзіць таксама да ўзмацнення паглынання гуку і росту яго дысперсіі, змены характару броўнаўскага руху, анамалій вязкасці, цеплаправоднасці, запаволення ўстанаўлення цеплавой раўнавагі і т. п. ![]() ГісторыяПрактычна з'ява крытычнага пункта была выяўлена пры награванні вадкасці, якая часткова запаўняе запаяную трубку. Па меры нагрэву меніск паступова губляў сваю крывізну і станавіўся ўсё больш плоскім, а пры дасягненні крытычнай тэмпературы пераставаў быць бачным.
Крытычныя пункты існуюць не толькі для чыстых рэчываў, але і, у некаторых выпадках, для іх сумесей і вызначаюць параметры страты ўстойлівасці сумесі (з падзелам фаз) — раствор (адна фаза). Прыкладам такой сумесі можа служыць сумесь фенол-вада. |
Portal di Ensiklopedia Dunia