Статыстыка Фермі — ДзіракаСтаты́стыка Фе́рмі—Дзіра́ка — фізічная статыстыка, якая апісвае ўласцівасці сістэм тоесных часціц з паўцэлым спінам (ферміёнаў); адна з квантавых статыстык. Прапанавана Э.Фермі (1926), у тым жа годзе П.Дзірак высветліў яе квантавамеханічны сэнс. Аснова статыстыкі — размеркаванне Фермі—Дзірака. Квантавы стан сістэмы характарызуецца хвалевай функцыяй, антысіметрычнай адносна перастановак каардынат і імпульсаў кожнай пары тоесных часціц. Паводле статыстыкі Фермі—Дзірака ў кожным квантавым стане не можа быць больш за адну часціцу (гл. прынцып Паўлі). Са статыстыкі Фермі—Дзірака вынікае магчымасць існавання квантавага выраджэння фермі-газу (гл. выраджаны газ), аднак у адрозненне ад бозе-газу гэтая з'ява не звязана з фазавым пераходам. На падставе статыстыкі Фермі—Дзірака тлумачацца фізічныя ўласцівасці металаў і паўправаднікоў, а таксама з'явы звышправоднасці і звышцякучасці (гл. эфект Купера). Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia